Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ворша: В.Леўчанкаў правядзе ноч у ізалятары часовага ўтрыманьня


Радыё Свабода, Віцебская вобласьць Васіля Леўчанкава, затрыманага сёньня ўраньні, а 16-й прывезьлі ў Аршанскі гарадзкі суд. Але судовае пасяджэньне, распачатае сёньня, працягнецца толькі заўтра.

Спадара Леўчанкава вінавацяць у арганізацыі несанкцыянаванага мітынгу – такім чынам міліцыянты, паводле заявы старшыні гарадзкой выбарчай камісіі спадарыні Захарэнкавай, кваліфікавалі сустрэчу з Аляксандрам Мілінкевічам, якая праходзіла 24-га сакавіка ў Цэнтральным парку.

Судзьдзя Сяргей Бурко пагадзіўся выклікаць на заўтрашні судовы працэс сьведкаў, але адмовіўся адпусьціць апазыцыйнага актывіста дахаты, заўважыўшы, што гэтыя суткі пад вартай будуць далучаны да тэрміну ягонага арышту, калі заўтра будзе вынесены адпаведны прысуд. Васіль Леўчанкаў правядзе ноч у ізалятары часовага ўтрыманьня.
XS
SM
MD
LG