Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Затрыманы наклад фальшывай “Советской Белоруссии”


Радыё Свабода У Мсьціслаўскім раёне затрыманы шматтысячны наклад выдадзенай ў Смаленску падробленай газэты “Советская Белоруссия”.

Пра затрыманьне фальшывага накладу вядомага афіцыйнага выданьня Радыё Свабода паведаміў рэдактар “Советской Белоруссии” Павел Якубовіч. Паводле яго, фальшывы наклад быў затрыманы праваахоўчымі ворганамі ў Мсьціслаўскім раёне:

(Якубовіч: ) “І там ці то 60 тысяч, ці то 65 тысяч – у мяне дакладнай лічбы няма –– фальшывай газэты “СБ. Беларусь сегодня” – “Советской Белоруссии”. Я патэлефанаваў у Мсьціслаў – так, мне пацьвердзілі”.

Рэдактар “Советской Белоруссии” паведаміў, што яму па факсе былі дасланыя кавалкі газэты, з чаго ён зрабіў выснову пра фальшывую вэрсыю “Советской Белоруссии”. У газэце былі надрукаваныя матэрыялы, якія нібыта былі падпісаныя прозьвішчамі сапраўдных журналістаў гэтага выданьня. Гэтыя матэрыялы, паводле Якубовіча, былі скіраваныя на дыскрэдытацыю дзеючага прэзыдэнта:

(Якубовіч: ) “Фальшывая “Советская Белоруссия” піша пра тое, што Беларусі неабходны царызм, што ў нас ужо ёсьць гатовы цар. І г.д. Увесь гэты "балаган" затрыманы. Мяне зьдзівіла, што затрыманы пры гэтым Алесь Міхалевіч, намесьнік старшыні Партыі БНФ, які суправаджаў груз”.

Як стала вядома, спадар Міхалевіч, насамрэч, мае дачыненьне да гісторыі з затрыманьнем фальшывай “Советской Белоруссии”. Намесьнік старшыні партыі БНФ пацьвердзіў, што быў сёньня затрыманы ў Мсьціслаўскім раёне.

(Міхалевіч: ) “Я не адмаўляюся, што я меў дачыненьне да транспарціроўкі гэтай газэты. Я ведаю, гэтую газэту рабілі актывісты грамадзкай кампаніі “Хопіць!”

У сваю чаргу, яшчэ адзін намесьнік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч, камэнтуючы сытуацыю з фальшывай “Советской Белоруссией” зазначыў:

(Івашкевіч: ) “Беларускі Народны Фронт падробкай газэтаў не займаецца”.
XS
SM
MD
LG