Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шчучын: С.Ляшкевіч знаходзіцца ў сьледчым ізалятары


Радыё Свабода, Гарадзенская вобласьць Такую меру стрыманьня абраў для яго сьледчы Іван Новікаў. Сёньня Сяргей Ляшкевіч двойчы пабываў у пракуратуры. Першы раз яго выклікаў сьледчы для правядзеньня вочнай стаўкі а 15-й гадзіне, а другі раз ужо пасьля 18-ці гадзін сьледчы Іван Новікаў сам прыйшоў за ім дамоў і забраў паўторна. Праз некалькі гадзінаў сьледчы патэлефанаваў маці Сяргея Ляшкевіча і паведаміў, што яе сыну абрана мера стрыманьня пад вартай на два месяцы, пакуль ня скончыцца сьледзтва.

Дагэтуль невядома, ці прад''яўлены Сяргею Ляшкевічу абвінавачваньні. Сьледчы аб гэтым нічога маці не паведаміў.

Нагадаю, што ў Шчучыне, па прызнаньню нейкага Аляксандра Бурдзея, які нібыта зьявіўся ў міліцыю з павіннай, была ўзбуджана крымінальная справа па артыкулу 293 ч 3 Крымінальнага кодэксу (навучаньне ці іншая падрыхтоўка асобаў да ўдзелу ў масавых беспарадках).

Гл. таксама:

Актывіста выклікалі ў шчучынскую пракуратуру 2 разы за дзень
XS
SM
MD
LG