Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Давераная асоба Мілінкевіча пакарана 10 суткамі арышту


Радыё Свабода У Магілёве пакараны 10 сутачным арыштам Рыгор Кастусёў, давераная асоба кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Аляксандра Мілінкевіча.

Ад пятай гадзіны вечара праходзіла судовае паседжаньне. У выніку сп. Кастусёва абвінавацілі ў дробным хуліганстве і брыдкаслоўі. Пры затрыманьні Рыгор Кастусёў нібыта размахваў рукамі і брыдкасловіў.

Пра абставіны затрыманьня Рыгора Кастусёва вядома няшмат. Паводле намесьніка старшыні гарадзкой арганізацыі партыі БНФ Зьмітра Салаўёва, затрымалі сп. Кастусёва а 14-30, непадалёк ад офіса Магілёўскага праваабарончага цэнтру, куды ён накіроўваўся на ўласным аўтамабілі. У цэнтры мелася адбыцца абмеркаваньне сытуацыі з судом над актывістам партыі БНФ Сяргеем Негаціным.

На пад’ездзе да офіса праваабарончай арганізацыі, у падворку, да машыны Рыгора Кастусёва падышлі двое маладых людзей у цывільным і ані слова ні сказаўшы запхнулі яго ў міліцэйскі службовы аўтамабіль, паведаміў Зьміцер Салаўёў.

На Рыгора Кастусёва склалі пратакол, абвінаваціўшы яго ў дробным хуліганстве, а пасьля суд пакараў яго 10-сутачным арыштам. У гэтым жа судзе сёньня пакараны 15 суткамі адміністрацыйнага арышту і актывіст партыі БНФ Сяргей Негацін, афіцыйныя прычыны ўсё тыя ж – дробнае хуліганства і брыдкаслоўе.
XS
SM
MD
LG