Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Берасьці затрымалі актывістаў выбарчага штабу Мілінкевіча


Радыё Свабода, Берасьце 12 актывістаў выбарчага штабу Аляксандра Мілінкевіча ў Берасьці ўвечары былі затрыманыя і адвезеныя ў Маскоўскі РАУС.

Затрыманьне адбылося каля гарадзкога штабу кандыдата ад аб’яднанай апазыцыі адразу пасьля таго, як скончылася рабочая сустрэча ўдзельнікаў выбарчай кампаніі Мілінкевіча ў Берасьці.

Паводле зьвестак відавочцаў, каля будынку штабу знаходзілася сама меней 7 міліцыянтаў, якія пачалі правяраць пашпарты ва ўдзельнікаў сустрэчы. Тых, хто ня меў пашпартоў, адвозілі ў Маскоўскі РАУС. Туды ж накіроўвалі і тых актывістаў, што былі з дакумэнтамі, але міліцыянты абвінавацілі іх у арганізацыі несанкцыянаванага сходу.

Агулам у Маскоўскі РАУС ды міліцэйскія пастарункі дастаўлена 12 чалавек, сярод якіх і кіраўнік берасьцейскага гарадзкога штабу Мілінкевіча Зьміцер Шыманскі.

Як стала вядома, да затрыманых не дапусьцілі назіральнікаў ад АБСЭ, што знаходзяцца зараз у Берасьці.
XS
SM
MD
LG