Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Рэчыцы датэрмінова галасуюць студэнты пэдкаледжу


Радыё Свабода У Рэчыцы на Студэнцкім выбарчым участку №22 сёньня датэрмінова галасавалі студэнты мясцовага пэдагагічнага каледжу.

Як паведаміў Радыё Свабода рэчыцкі актывіст каманды Казуліна Леанід Невар, тут “выкладчыца каледжу а 12-й гадзіне прывяла цэлую групу студэнтаў з 18 чалавек, якія і прагаласавалі”. Актывіст лічыць, што гэтая ўстаноўка зыходзіць ад кіраўніцтва навучальнай установы.

Спадар Невар паведаміў таксама, што яго зварот да старшыні Рэчыцкай раённай выбарчай камісіі Віталя Атаманчука з патрабаваньнем спыніць парушэньні выбарчага заканадаўства застаўся без рэагаваньня.
XS
SM
MD
LG