Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мілінкевіч напісаў у місію СНД ліст з прапановай сустрэцца


БелаПАН Кандыдат у прэзыдэнты Беларусі ад аб''яднаных дэмакратычных сіл Аляксандр Мілінкевіч прапануе кіраўніку місіі назіральнікаў СНД Уладзіміру Рушайлу сустрэцца і абмеркаваць палітычную сытуацыю ў краіне напярэдадні выбараў.

Як паведаміў БелаПАН кіраўнік прэс-групы кандыдата Сяргей Вазьняк, адпаведны ліст быў сёньня раніцай дастаўлены ў штаб-кватэру СНД у Мінску, дзе разьмяшчаецца місія.

"Аляксандр Мілінкевіч лічыць мэтазгодным правядзеньне такой сустрэчы з кіраўніком місіі назіральнікаў ад СНД і прапануе зрабіць гэта ў найбліжэйшыя два дні", – сказаў С.Вазьняк. Ён зазначыў, што А.Мілінкевіч ужо сустракаўся з кіраўніком місіі назіральнікаў БДІПЧ АБСЭ, і правядзеньне падобнай сустрэчы з У.Рушайлам "было б вельмі лягічным".

"Мы праводзім адкрытую выбарчую кампанію і жадаем, каб наша пазыцыя была даведзена да ўсіх зацікаўленых бакоў. Гэта будзе садзейнічаць больш аб''ектыўнай ацэнцы падзей, што адбываюцца ў Беларусі. Я думаю, што гэта ў інтарэсах і Аляксандра Мілінкевіча, і місіі СНД", – дадаў С.Вазьняк.

Лідэр аб''яднаных дэмакратычных сіл у сваім лісьце да У.Рушайлы піша, што "хацеў бы выкласьці бачаньне ўнутрыпалітычнай сытуацыі ў краіне, якая склалася напярэдадні галасаваньня", а таксама прадставіць місіі СНД "матэрыялы, што характарызуюць ход выбарчай кампаніі".

А.Мілінкевіч прапануе правесьці сустрэчу 15 ці 16 сакавіка.
XS
SM
MD
LG