Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: судзяць сяброў БНФ; зьбіты агітатар Казуліна


Радыё Свабода У Магiлёве зьбiлi старшыню Ленiнскай раённай фiлii БСДП “ Грамада” Мiкалая Расюка і судзяць лiдэраў магiлёўскiх фронтаўцау Сяржука Нiгацiна i Рыгора Кастусёва.

Суд Ленiнскага раёна Магiлёва пачаў разгляд справы актывiстаў Магiлёўскага штаба Аляксандра Мiлiнкевiча маладафронтаўца Сяржука Нiгацiна і прадстаўніка БНФ Рыгора Кастусёва, якіх абвiнавачваюць у дробным хулiганстве. Сёньня ж ахоўнiкi завода “Магатэкс” зьбiлi старшыню Ленiнскай раённай фiлii БСДП “Грамада” Мікалая Расюка пад час распаўсюджваньня ўлётак Аляксандра Казулiна каля прахадной прадпрыемства.

Ранiцай старшыня Ленiнскай раённай арганiзацыi Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыi “Грамада” Мiкалай Расюк стаяў каля прахадной прадпрыемства завода “Магатэкс” i раздаваў рабочым улёткi Аляксандра Казулiна i газэту “Народная Воля”. Аднак ягоныя дзеяньнi выклiкалi незадавальненьне ахоўнiкаў завода.

У актывiста абласнога штаба Аляксандра Казулiна забралi агiтацыйныя матэрыялы i, калi ён стаў пратэставаць, зьбiлi яго, вынiкам чаго стаў сардэчны прыступ. Сацыял-дэмакрата абаранiлi рабочыя i выклiкалi лекара. Сёньня ж ён накiраваў скаргу ў пракуратуру i мiлiцыю, а заўтра пройдзе адпаведную мэдычную экспэртызу.

Сяржука Нiгацiна затрымалi ўчора апоўначы каля офiса абласнога штаба Аляксандра Мiлiнкевiча. Магiлёўцы вярнулiся ў офiс магiлёўскага штаба з Горак, дзе давераныя асобы Аляксандра Мiлiнкевiча Юрась Хадыка i Рыгор Кастусёў ладзiлi сустрэчу зь выбарцамi.

Лiдэр Магiлёўскай фiлii "Маладога Фронту" Сяржук Нiгацiн выйшаў з офiса i перайшоў дарогу, каб купiць прадукты для вячэры, ды сустрэўся зь мiлiцыянтамi. Паводле iх, маладзён брыдка лаяўся, адмаўляўся выконваць патрабаваньнi мiлiцыянтаў. Усю ноч Сяржук Нiгацiн правёў у iзалятары. Сёньня ўвечары суд пачаў разгляд ягонай справы.

Такое ж абвiнавачаньне паводле сьведчаньня міліцыянтаў суд прад''явiў старшынi абласной фiлii БНФ Рыгору Кастусёву. А чацвёртай гадзiне, калi ён прыехаў у Магiлёўскi праваабарончы цэнтар, яго затрымалi АМАПаўцы і абвiнавацiлi ў дробным хулiганстве. Суд пачаўся ўвечары.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG