Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“У зале вісяць фота з карціны: “Чапаеў”, “Аэраград”, “Падругі”, “Джульбарс”, “Новая родзіна” і іншых”


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Цытаты мінулага - 14 сакавіка. Што пісалі беларускія газэты ў гэты дзень.

“Сялянская ніва”, 1926 год:

“1-га марца ў Віленскім Акружным Судзе адбыўся разгляд справы беларускага дзеяча ксяндза В.Гадлеўскага… Суд адбываўся пры зачыненых дзьверох. У салю суда быў дапушчаны, як “муж даверыя” падсуднага, пасол кс.Станкевіч і другія ксяндзы беларусы… Суд закончыўся 2-га сакавіка а 2 гадзіне папалудні абвяшчэньнем прыгавору, якім кс.Гадлеўскі прызнаны вінаватым у падбураньні людзей у прыватных гутарках да паўстаньня да адарваньня Беларусі ад Польшчы і стварэньня незалежнае Беларусі. За гэта кс.Гадлеўскага засудзілі на два гады крэпасьці”.

“Палеская праўда”, 1936 год:

“Радыё, вывешаныя па заводу і пасёлку плакаты, паведамлялі аб адкрыцці 10 сакавіка на шклозаводзе імя Сталіна кінофестываля. І калі гадзінная стрэлка паказала на 8 вечара, клуб быў перапоўнен стаханаўцамі, рабочымі ўдарнікамі. Клуб прыветліва сустрэў удзельнікаў кінофестываля. У зале вісяць фота з карціны: “Чапаеў”, “Аэраград”, “Падругі”, “Джульбарс”, “Новая родзіна” і іншых. Разам з фота вывешаны партрэты рэжысёраў і актораў. На крэслах акуратна раскладзены праграмы кінокарцін, бюлетэні, прысвечаныя 40-годдзю кіно. З вялікай увагай быў выслухан у першы вечар даклад кансультанта Белдзяржкіно тав.Губарэвіча аб поспехах советскай кінематаграфіі”.

“Советская Белоруссия”, 1996 год. Слова палітолягу Ўладзімеру Мацкевічу:

“Мы прызвычаіліся да бясплатных дабротаў… жыльлё, адукацыя, ахова здароўя, грамадзкія прыбіральні, урэшце. Калі гэтыя рэчы зрабіліся платнымі — шмат каго гэта пакрыўдзіла, абурыла… А калі прымусіць сябе падлічыць, дык акажацца, што бясплатнае выходзіць даражэй за платнае”.
XS
SM
MD
LG