Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці праводзяць Казулін і Мілінкевіч сустрэчы ў мікрараёнах Менску?


Радыё Свабода На пытаньні слухача “Свабоды” адказваюць кіраўнікі прэс-службаў выбарчых штабоў кандыдатаў Казуліна й Мілінкевіча Ніна Шыдлоўская й Сяргей Вазьняк.

(Спадар: ) “Чаму няма выступаў кандыдатаў на прэзыдэнта Казуліна й Мілінкевіча ў мікрараёнах — з выбарцамі, напрыклад, менскіх мікрараёнаў Усход, Уручча?”.

Адказвае кіраўнік прэс-службы выбарчага штабу кандыдата Казуліна Ніна Шыдлоўская:

(Шыдлоўская: ) “Да гэтага моманту Казулін і ягоныя давераныя асобы фактычна кожны дзень праводзілі сустрэчы па ўсёй Беларусі. На гэты момант актывісты штабу й давераныя асобы кандыдата Казуліна працуюць над тым, каб дамагчыся памяшканьня пад сустрэчы з выбарцамі па Менску. Можна, вядома, сабраць людзей на вуліцы, але на сёньняшні дзень улада практыкуе інтэрпрэтацыю такіх збораў на вуліцы як несанкцыянаваныя мітынгі й шэсьці. І, адпаведна, затрымліваюць ня толькі актывістаў штабоў (чым намнога пагаршаюць эфэктыўнасьць працы ў самыя апошнія важныя дні перад выбарамі), але й падпадаюць пад пэўныя адміністратыўныя санкцыі й самі грамадзяне, што прыходзяць на такія сустрэчы з кандыдатамі. Таму менскі гарадзкі штаб будзе шчыльна працаваць, каб дамагчыся сустрэч менавіта ў памяшканьнях. Бліжэйшыя сустрэчы па Менску, якія, магчыма, будуць, але чакаем пацьвярджэньняў, гэта кінатэатар “Дружба” на вуліцы Ташкенцкай, 9 і кінатэатар “Электрон” на вуліцы Казінца, 117”.

Адказвае кіраўнік прэс-службы выбарчага штабу кандыдата Мілінкевіча Сяргей Вазьняк:

(Вазьняк: ) “Каманда Мілінкевіча й сам Мілінкевіч праводзяць сустрэчы ў мікрараёнах Менску. Паміж іншага, ува Ўруччы ў нас была сустрэча ў гарнізонным Доме афіцэраў на тэрыторыі вайсковага гарадку. У кожным раёне Менску — іх дзевяць — у нас сустрэчы дзесьці ўжо адбыліся, дзесьці яшчэ будуць у апошнія два дні перад галасаваньнем”.
XS
SM
MD
LG