Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Штраф за календарыкі Мілінкевіча прызнаны незаконным


Радыё Свабода Удзельнік ініцыятыўнай групы Мілінкевіча Яўген Скрабутан дамогся частковай справядлівасьці: скасавана рашэньне адміністрацыйнай камісіі Кастрычніцкага раёну Горадні, якая аштрафавала яго на 29 тысяч рублёў за календарыкі са здымкам А.Мілінкевіча.

За тыя ж самыя календарыкі яго на 290 тысяч рублёў аштрафаваў Мастоўскі раённы суд, пасьля чаго рэктар Гарадзенскага унівэрсытэту Яўген Роўба выключыў Яўгена Скрабутана з ВНУ.

Хлопец напісаў скаргу на гэты загад у Ленінскую раённую пракуратуру Горадні. Яму адказалі, што пракуратура не кампэтэнтная што датычыць рэктарскіх загадаў, і параілі зьвярнуцца ў суд.

Яўген зазначае, што два гады таму, калі яго першым разам выключылі з унівэрсытэту за графіці ў абарону беларускай мовы, Ленінская пракуратура скасавала гэтае рашэньне як незаконнае, і ён быў адноўлены ва ўнівэрсытэце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG