Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: на 10 сутак арыштаваны кіраўнік абласной арганізацыі АГП


Радыё Свабода, Берасьце У судзе Ленінскага раёну Берасьця сёньня разглядалася справа даверанай асобы А.Мілінкевіча Сьцяпана Навасельчана, які ўзначальвае абласную арганізацыю Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

Раніцай 14 сакавіка супрацоўнікі Дзяржаўтаінспэкцыі пад’ехалі да офісу абласной арганізацыі АГП у Берасьці і вырашылі спраўдзіць дакумэнты ў кіраўніка арганізацыі Сьцяпана Навасельчана, які ў гэты час знаходзіўся на вуліцы. Раптам спадару Навасельчану загадалі сесьці у міліцэйскую машыну. Рабіць гэта ён адмовіўся і тры міліцыянты ўжылі сілу, запіхнуўшы апазыцыйнага палітыка ў аўтамабіль.

Сьцяпана Навесельчана адвезьлі ў Ленінскі РАУС, дзе склалі адразу два пратаколы – за непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі і хуліганства. Апазыцыйнага палітыка таксама абвінавацілі ў тым, што ён парушыў правілы паркоўкі ўласнага аўтамабіля.

З пастарунку актывіст АГП і давераная асоба Аляксандра Мілінкевіча быў дастаўлены ў суд, дзе яго прызналі вінаватым і пакаралі адміністрацыйным арыштам тэрмінам на 10 сутак.
XS
SM
MD
LG