Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: на 7 сутак пасадзілі аднаго з кіраўнікоў Саюзу палякаў


Радыё Свабода Сёньня ў Горадні міліцыянты затрымалі Юзафа Пажэцкага — намесьніка старшыні Саюзу палякаў (СПБ), не прызнаванага ўладамі.

Міліцыянты даставілі яго з дому ў Гарадзенскі РАУС нібыта для гутаркі. Затым яго перавезьлі ў Кастрычнікі РАУС, дзе склалі пратакол аб дробным хуліганстве.

У другой палове дня актывіста СПБ даставілі ў Кастрычніцкі раённы суд Горадні, дзе судзьдзя Людміла Жук пакарала яго арыштам сем сутак, нібыта за дробнае хуліганства.

Што датычыць другога актывіста Саюзу палякаў Андрэя Пачобута, дык пакуль дакладна невядома, ці яго будуць судзіць сёньня, ці суд адкладуць да заўтрашняга дня. Галоўнага рэдактара часопіса “Magazyn Polski” ў эміграцыі” Андрэя Пачобута затрымалі ў Менску ўчора ў 13:20. Яго даставілі ў КДБ, а затым адвезьлі ў Горадню, дзе зьмясьцілі ў міліцэйскім ізалятары.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG