Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пастар царквы “Запавет Хрыста” выйшаў на волю


Радыё Свабода Сёньня на волю зь менскага спэцпрыёмніка-разьмеркавальніка на вуліцы Акрэсьціна выйшаў пасьля 10-сутачнага арышту пастар пратэстанцкай царквы “Запавет Хрыста” Георгій Вязоўскі. Ён адбываў пакараньне за правядзеньне набажэнства без дазволу ўладаў.

Як паведаміў Георгій Вязоўскі, ён па-ранейшаму лічыць пакараньне неабгрунтаваным: (Вязоўскі: ) “Абсалютна незаконнае. Чаму? Таму, што ў мяне ёсьць Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, якая гарантуе мне магчымасьці верыць і ўслаўляць Бога – аднаму і з маімі сябрамі. У мяне ёсьць сябры і мы молімся”.

Нагадаем, 5 лютага ў царкве “Запавет Хрыста” праходзіла традыцыйнае нядзельнае набажэнства. У гэты час у царкву зайшоў невядомы і пачаў фатаграфаваць вернікаў. Як потым высьветлілася, гэта быў супрацоўнік выканкаму Партызанскага раёну. Разам з міліцыянтам яны склалі пратакол, паводле якога набажэнства нібыта было незаконным. 3 сакавіка адбыўся суд, які пацьвердзіў парушэньне пастарам заканадаўства і пакараў за гэта 10 суткамі арышту. У той жа дзень Георгі Вязоўскі быў накіраваны адбываць пакараньне ў спэцпрыёмнік-разьмеркавальнік на вуліцы Акрэсьціна. Як паведаміў пастар, знаходжаньне ў гэтай установе толькі ўмацавала яго веру.

(Вязоўскі: ) “Дзейнасьць мы не спынім– гэта дакладна. Таму што калі я веру, то я веру шчыра. Я перакананы, што і многія з маіх братоў і сясьцёр таксама шчыра вераць. Пакуль я сядзеў усё роўна адбываліся набажэнствы”.

Зазначыў пастар Вязоўскі. Сёньня Рада эпіскапаў Аб’яднаньня грамадаў хрысьціян поўнага Эвангельля распаўсюдзіла адкрыты зварот з нагоды арышту пастара царквы “Запавет Хрыста”. У дакумэнце выказана заклапочанасьць фактам пакараньня пастара за тое, што група вернікаў сабралася ў яго прыватным доме ў Менску без дазволу ўлады: “Якую грамадзкую небясьпеку і для каго ўяўляюць вернікі, якія сабраліся для сумеснага веравызнаньня? Ці можна казаць пра захаваньне канстытуцыйных правоў грамадзян, калі за сумесную малітву і вывучэньне Бібліі іх прыцягваюць да адказнасьці?”. Аўтары звароту нагадваюць, што згодна Канстытуцыі Беларусі, кожны мае права самастойна вызначаць сваё стаўленьне да рэлігіі, вызнаваць яе аднаасобна альбо сумесна з іншымі, браць удзел у адпраўленьні не забароненых заканадаўствам рэлігійных культаў і абрадаў
XS
SM
MD
LG