Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыянты і работнікі ЖКХ дастаюць з паштовых скрынак улёткі Мілінкевіча


Радыё Свабода Сябры ініцыятыўнай групы А.Мілінкевіча ў Ашмянах увечары пачалі развозіць улёткі па мікрараёнах і раскідваць іх у паштовыя скрынкі. Са слоў кіраўніка групы, Пётры Явідовіча, за імі пачалі езьдзіць некалькі аўтамабіляў, сярод якіх быў і міліцэйскі УАЗік. Іх затрымалі і міліцыянты праверылі ва ўсіх дакумэнты, а таксама ўлёткі.

Пераканаўшыся, што гэта ўлёткі аддрукаваныя на сродкі Цэнтарвыбаркама, вярнулі іх. Але перасьлед не прыпыніўся. Міліцыянты і работнікі ЖКХ хадзілі па пад’ездах і даставалі з паштовых скрынак толькі што апушчаныя туды ўлёткі.

Па словах Пётры Явідовіча, за імі езьдзілі 8 аўтамабіляў.
XS
SM
MD
LG