Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Наваполацку адмаўляюцца рэгістраваць назіральнікаў


Радыё Свабода У Наваполацку старшыні шэрагу выбарчых камісіяў адмаўляюцца рэгістраваць назіральнікаў ад дэмакратычных арганізацыяў. Так, сёньня ў рэгістрацыі адмовілі Міхаілу Чадаеву і Валеру Шаўчэнку, якія прадстаўляюць грамадзкае аб’яднаньне “Беларускі рэспубліканскі клюб выбарцаў”.

Калі згаданыя грамадзяне завіталі на выбарчы ўчастак №11, дзе зьбіраліся зарэгістравацца, дык пачулі, што корпус назіральнікаў ужо сфармаваны — пагатоў, у назіраньні могуць браць удзел толькі сем чалавек.

Спадар Шаўчэнка запатрабаваў пісьмовага тлумачэньня, чаму знаходзіцца на ўчастку могуць толькі сем назіральнікаў, і атрымаў афіцыйную паперу, у якой паведамлялася, што гэта зьвязана “з малой плошчай памяшканьня і актам супрацьпажарнага стану”.

Сёньня такія ж адмовы атрымалі два прадстаўнікі Беларускага рэспубліканскага клюбу выбарцаў, якія спрабавалі зарэгістравацца назіральнікамі на адным з участкаў у прыгарадным пасёлку Баравуха.
XS
SM
MD
LG