Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Агітуеш за Мілінкевіча — пазбавісься прэміі


Радыё Свабода Рэктар Полацкага дзяржунівэрсытэту загадаў вынесьці вымову і пазбавіць прэміі за сакавік выкладчыка катэдры інфармацыйных тэхналёгіяў Аляксея Кавалёва.

Вымову далі пасьля таго, як Аляксея Кавалёва затрымала ўнівэрсытэцкая ахова падчас распаўсюду перадвыбарчай праграмы Мілінкевіча. Фармальна выкладчык пакараны “за парушэньне працоўнай дысцыпліны”. Вымова таксама вынесена загадчыку згаданай катэдры Аркадзю Оськіну — за тое, што не забясьпечыў захаваньня працоўнай дысцыпліны сярод падначаленых.

Паводле спадара Кавалёва, ён распаўсюджваў перадвыбарчыя матэрыялы на вуліцы, у вольны ад працы час. Да таго ж, у яго, як і ў іншых выкладчыкаў, няма фіксаванага працоўнага дня. З гэтай нагоды выкладчык плянуе абскардзіць загад рэктара ва ўнівэрсытэцкай камісіі, што займаецца працоўнымі спрэчкамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG