Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачаліся суды над затрыманымі пасьля сустрэчы зь Мілінкевічам


Радыё Свабода, Менск У менскіх судах пачаліся працэсы над затрыманымі пасьля сустрэчы Аляксандра Мілінкевіча з выбаршчыкамі. Больш за ўсё людзей сабралася каля Фрунзенскага суду, -- тут і прадстаўнікі украінскай амбасады, доўгатэрміновыя назіральнікі ад АБСЕ. Людзі чакаюць, калі прывязуць грамадзянаў Украіны.

У Цэнтральным судзе будуць судзіць актывістаў незарэгістраванага моладзевага руху "Зубр" Аляксея Ляўковіча і Максіма Вінярскага. Іх затрымалі ўвечары ў пятніцу і склалі пратакол паводле 156 артыкулу ("дробнае хуліганства").

У Ленінскі суд прывезьлі трох удзельнікаў сходу, якія трымалі транспарант "Мілінкевіч, Серабранка -- з табой!". Іх таксама абвінавачваюць у дробным хуліганстве.

Больш за ўсё людзей сабралася каля Фрунзенскага суду, -- тут і прадстаўнікі украінскай амбасады, доўгатэрміновыя назіральнікі ад АБСЭ. Людзі чакаюць, калі прывязуць грамадзянаў Украіны. Сярод затрыманых украінцаў ёсьць адзін непаўнагадовы хлопец, Цімур Ліцьвін, зь Днепрапетроўску. Яго, хутчэй за ўсё, будуць трымаць у дзіцячым спэцпрыёмніку, а потым дэпартуюць. Сярод затрыманых учора грамадзянаў Украіны -- Арцём Божэньскі, Ігар Галубіцкі, Мікола Карпінскі і Натальля Касарчук. Украінскія грамадзяне прыехалі з Адэсы, Каменец-Падольскага і з Ровенскай вобласьці.

Людзі, якія сабраліся ля будынку суда, распавялі карэспандэнту "Свабоды", што аднаго хлопца, які ўчора ішоў з сустрэчы з Мілінкевічам, на станцыі мэтро "Пушкінская" пачалі хапаць невядомыя ў цывільным. Хлопец пачаў клікаць дапамогу, і людзі на плятформе мэтро выявяілі салідарнасьць і кінуліся яму дапамагаць, абараняючы ад міліцыі. У выніку хлопец уцёк, але гэтых людзей затрымалі і адвезьлі ў РАУС Фрунзэнскага раёну.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG