Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Гайдукевіч: “Панядзелак стане цікавым днём”


Радыё Свабода Зь сёньняшняга дня ў прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі пачынаецца апошні тыдзень агітацыйнай працы. Якія намеры ініцыятыўных групаў у рэгіёнах?

У нядзелю Сяргей Гайдукевіч пакідаў сталіцу. У Бабруйску кандыдат на прэзыдэнта зрабіў заяву, што “панядзелак стане цікавым днём”.

(Гайдукевіч: ) “Чаму вельмі цікавы? Я буду праводзіць дзьве піяр-кампаніі. Гэта будзе, напэўна, у Менску і ў абласных цэнтрах адначасова. Што адбудзецца, мы паведамім у панядзелак. Нарада – у 9.30, пасьля яе і пачнем”.

На Меншчыне настаўнікаў вымушаюць выведваць, ці будуць бацькі вучняў галасаваць за Аляксандра Лукашэнку. З Маладэчна паведамляе Леанід Цімохін:

(Цімохін: ) “Выдадзены адмысловыя нататнікі, у якіх трэба пазначыць і данесьці, што ў наведанай кватэры ня надта добра ставяцца да дзейнага прэзыдэнта. Мажліва, ня будуць галасаваць”.

(Карэспандэнт: ) “Ці правільна будзе гаварыць, што ўлады схіляюць настаўнікаў да ролі так званых стукачоў?”

(Цімохін: ) “Калі груба сказаць, то так. Настаўнікі адмаўляюцца, у іх няма часу. Загадаў ніхто ня піша. Настаўнікі не ўваходзяць у ініцыятыўныя групы”.

У Салігорску прыхільнікі Аляксандра Казуліна рыхтуюцца да ягонага прыезду заўтра, у аўторак. Гаворыць кіраўнік рэгіянальнага штабу Віктар Мароз:

(Мароз: ) “Вызначаныя час і памяшканьні. Раніцай – Палац культуры, а ўвечары – Цэнтар дзіцячай творчасьці. Вядома, улады чыняць ціск. Асноўныя пытаньні – гэта сацыяльныя гарантыі і выплаты”.

На Гарадзеншчыне пасьля агітацыйных паездак Аляксандра Мілінкевіча прадстаўнікі ўлады адступаюцца ад некаторых ранейшых забаронаў. Слова – даверанай асобе кандыдата Сяргею Мальчыку:

(Мальчык: ) “Пачалі запрашаць на паседжаньні камісіі. Да прыкладу, разглядалася заява, што плякаты Мілінкевіча заклейваюць камэрцыйнымі. Пытаньня вырашана. Раней у працоўны дзень на ўчастках не было сяброў камісіі і сьпісаў выбарцаў. Вырашылі, што такога больш ня будзе. Сьпісы выбарцаў ёсьць цяпер непасрэдна на ўчастку”.
XS
SM
MD
LG