Віктар Сазонаў гаворыць, што, калі зьявілася магчымасьць, жыхары Гарадзеншчыны сталі масава вазіць у суседнія Польшчу ды Літву тое, што там можна было выгадней прадаць — гарэлку, цыгарэты, лемяшы ці яшчэ што-небудзь. І зразумела, што нярэдка яны парушалі мытныя нормы ці правілы, памежны рэглямэнт. Аўтар імкнуўся з гумарам пісаць пра памежныя пэрыпэтыі.
(Сазонаў: ) “Самая анэкдатычная гісторыя, на маю думку, аб тым, як два кантрабандысты, якія ўвесь гандлявалі і ўбачылі, што гэта непэрспэктыўна, узялі на простай лясной дарозе, дзе ўжо праходзіла мяжа афіцыйна, але не існавала рэальна, і паставілі шлягбаўм, і зьбіралі мытныя пошліны, выдавалі дэклярацыі, і гэта было папраўдзе”.
Віктар Сазонаў зазначае: беларусам ня варта журыцца, бо за апошнія гады адбыліся ня толькі сумныя падзеі, і трэба ўмець сьмяяцца з саміх сябе. Сёньня Сазонаў піша жартаўлівыя гісторыі з палітычнага жыцьця, а ягоныя “Занатоўкі кантрабандыста” будуць перакладзеныя на польскую мову.
Мяжа працягвае карміць гарадзенцаў: нехта па-ранейшаму стараецца крадком правесьці лішні літар гарэлкі ці сьпірытусу або пару блёкаў цыгарэтаў, карацей — колькі атрымаецца. Але самы выгадны сёньня бізнэс — гэта паліва, дакладней салярка, якая ў Польшчы каштуе даражэй. Гаворыць гарадзенец Андрэй, які таксама займаецца правозам празь мяжу саляркі:
(Андрэй: ) “Раней вазілі вельмі шмат цыгарэтаў, сьпірту, цяпер людзі ў асноўным перакінуліся на салярку. Бо цыгарэты і сьпірт вельмі небясьпечна вазіць, увялі нашы цяпер такія законы, што як знойдуць у машыне два або больш блёкаў, машына арыштоўваецца і пазьней праз суд канфіскоўваецца”.
А палякі за гэта даюць проста штраф, зазначае Андрэй. Праўда, ён прызнаецца, што напярэдадні выбараў беларускія мытнікі раптам сталі больш лагодныя: адразу кантрабандысты павезьлі больш цыгарэтаў, і іх стала цяжэй прадаць у Польшчы. Таксама гарадзенцы зь недаверам паставіліся да таго, што сёлета ўлады раптам скасавалі памежны збор — больш за сем тысяч рублёў. Гэта — толькі да выбараў, лічаць людзі.
Самым папулярным у Горадні сёньня стаў “Фольксваген-пасат”: ён мае бак на 105 літраў. На гэтай колькасьці саляркі на Беласточчыне можна зарабіць 20 – 25 даляраў, гаворыць Андрэй. Аднак канкурэнцыю гарадзенцам адразу склалі жыхары Беласточчыны. На мяжы сёньня асобная чарга з машын з польскімі нумарамі. Яны даяжджаюць да першай беларускай аўтазапраўкі і вяртаюцца назад з поўным бакам. Праўда, сярод кантрабандыстаў зьявіліся чуткі, што пасьля выбараў вываз паліва зь Беларусі абмяжуюць.