Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскую журналістку Ганну Гаражэнку вызвалілі


Валер Каліноўскі, Менск Карэспандэнтку украінскага “5 каналу” Ганну Гаражэнку вызвалілі з Фрунзэнскага РАУС Менску. Пра гэта “Свабодзе” паведаміла сама спадарыня Гаражэнка, якая цяпер знаходзіцца на тэрыторыі амбасады Ўкраіны.

Гаражэнку затрымалі, нягледзячы на тое, што яна мела акрэдытацыю МЗС Беларусі. Менскі АМОН паводзіў сябе вельмі жорстка, зазначыла спадарыня Гаражэнка. Падчас затрыманьня была пашкоджаная камэра “5 каналу”. З пастарунку яе вызвалілі дзякуючы ўмяшаньню ўкраінскага консула.

Украінскія дыпляматы працягваюць працу для высьвятленьня лёсу іншых грамадзянаў Украіны, затрыманых пасьля заканчэньня сустрэчы Аляксандра Мілінкевіча з выбарцамі ля Лядовага палацу ў Менску. Паводле Ганны Гаражэнкі, у вязьніцы застаюцца прынамсі шэсьць украінцаў. Лік затрыманых беларускіх актывістаў кіраўніца гарадзкога штаба Мілінкевіча Валянціна Палевікова ацаніла прынамсі на пяць чалавек.
XS
SM
MD
LG