Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пасьля сустрэчы Мілінкевіча з выбарнікамі затрымана каля 20 чалавек


Радыё Свабода Сустрэча Аляксандра Мілінкевіча з жыхарамі Менску каля Лядовага палацу на вуліцы Прытыцкага была самай масавай з трох нядзельных сустрэч кандыдата ў прэзыдэнты ад аб’яднанай апазыцыі – у ёй удзельнічалі, паводле розных ацэнак, ад дзьвюх да трох тысяч чалавек.

Над людзьмі луналі бел-чырвона-белыя і ўкраінскія жоўта-блакітныя сьцягі: падтрымаць дэмакратыю ў Беларусі прыехалі прадстаўнікі ўкраінскай арганізацыі "Студентське братство". Каля 10 зь іх былі затрыманыя пасьля заканчэньня мітынгу. Кіраўніца менскага штабу Аляксандра Мілінкевіча Валянціна Палевікова паінфармавала пра затрыманьне некалькіх прадстаўнікоў Мілінкевічавага штабу. На станцыі мэтро “Спартыўная” здарылася бойка паміж прыхільнікамі Аляксандра Мілінкевіча і пераапранутымі ў цывільнае міліцыянтамі.
XS
SM
MD
LG