Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менск: працягваюцца затрыманьні маладзёвых актывістаў


Радыё Свабода У Менску цягам сутак супрацоўнікі міліцыі і невядомыя людзі ў цывільным затрымалі некалькі актывістаў з розных моладзевых незарэгістраваных арганізацый. Нягледзячы на гэта, колькасьць жадаючых распаўсюджваць агітацыйныя матэрыялы пра кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Мілінкевіча не памяншаецца.

А палове на сёмую на плошчы Якуба Коласа супрацоўнікі міліцыі Савецкага раёну затрымалі непаўнагадовага сябра незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Паўла Давідовіча.

Сяброў незарэгістраванага руху “Зубр” Паўла Юхневіча, Аляксея Ляўковіча і Максіма Вінярскага трымаюць у спэцпрыёмніку на вуліцы Акрэсьціна. Іх затрымалі ўчора ўвечары на вуліцы і адвезьлі ў дзяжурную частку міліцыі Цэнтральнага раёну. Там на хлопцаў склалі пратаколы за дробнае хуліганства.

У мікрараёне Сухарава супрацоўнікі міліцыі Фрунзенскага аддзелу міліцыі затрымалі сяброў ініцыятыўнай групы кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Мілінкевіча Алеся Зарэмбюка з Мастоў, Сяргея Марчыка з Баранавічаў і Зьмітра Мацельскага з Барысава. У хлопцаў забралі ўсю агітацыйную прадукцыю і склалі на іх адміністрацыйныя пратаколы за расклейку плякатаў у нявызначаных для гэтага месцах.

У дзяжурнай частцы міліцыі Цэнтральнага раёну трымалі актывістаў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Барыса Гарэцкага і Яўгена Сакалова. Іх машыну спынілі супрацоўнікі ДАІ. Пасьля ператрусу хлопцаў доўгі час не адпускалі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG