Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Драгічын: актывісты БРСМ заміналі падчас сустрэчы зь Мілінкевічам


Радыё Свабода Сход Аляксандра Мілінкевіча ў Драгічыне прайшоў па ўжо вядомым сцэнары: актывісты БРСМ з мэгафонамі, сьвісткамі, нават горнамі сустракалі апазыцыйнага кандыдата ля ўваходу ў Дом культуры. Потым у залі яны захапілі балькон і ўвесь час шумелі ды крычалі.

Міліцыя ды працаўнікі мясцовай улады ня ўмешваліся ў іхныя дзеяньні, нягледзячы на заклікі давераных асоб Аляксандра Мілінкевіча.

Сам сп. Мілінкевіч быў вытрыманым, упэўненым і заявіў, што яму сорамна за мясцовыя ўлады, за якія агітуюць нявыхаваныя людзі.

А палове на сёмую вечара А.Мілінкевіч сустракаецца з выбарцамі ў Пінску.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG