Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Гаазе памёр Слабадан Мілошавіч


Радыё Свабода Сёньня ў Гаазе, у турме трыбуналу ААН па ваенных злачынствах памёр былы прэзыдэнт Югаславіі Слабадан Мілошавіч. У сувязі з ваеннымі канфліктамі на Балканах, падчас якіх адбылася ў тым ліку бойня 8 тысячаў мусульман у Срэбраніцы, Мілошавіч быў абвінавачаны судом па больш як 60 пунктах, сярод іншага ў генацыдзе і злачынствах супраць чалавецтва.

Мілошавіч памёр у веку 64 гадоў, на пятым годзе свайго судовага працэсу, які пачаўся 12 лютага 2002 году. Працэс часта перарывалі праз скаргі абвінавачанага на слабое сэрца і высокі крывяны ціск. Падчас суду Мілошавіч бараніўся сам і адмовіўся супрацоўнічаць з прызначанымі судом адвакатамі.

Мілошавіч сьцьвярджаў, што ён невінаваты па ўсіх пунктах і не адказвае за загады аб забойствах і згвалтаваньнях. Ён скарыстаў большую частку са 150 дзён, адведзеных яму на абарону, таму, калі б ён быў жывы, працэс мог быць скончаны на працягу некалькіх месяцаў без далейшых затрымак.
XS
SM
MD
LG