Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Берасьці адбываецца сустрэча выбарцаў з А.Мілінкевічам


Радыё Свабода, Берасьце Больш за тысячу берасьцейцаў прыйшлі на сустрэчу з кандыдатам ад аб''яднанай апазыцыі Аляксандрам Мілінкевічам у гарадзкі Палац культуры прафсаюзаў.

Сотні людзей не зьмясьціліся ў залі і слухаюць радыётрансьляцыю выступу ў фае і калідорах будынку. Многія прыйшлі зь сінімі стужкамі, балёнікамі й бантамі. У цэнтры залі вісіць агромністы плякат "Брэст – за Мілінкевіча".

Перад пачаткам сустрэчы некалькі дзясяткаў сябраў БРСМ з мэгафонам і плякатамі на карысьць Лукашэнкі прыйшлі да ўваходу ў будынак і скандавалі лёзунгі за Лукашэнку, аднак дзякуючы арганізаванай ахове сустрэчы ніхто зь іх у залю не патрапіў.
XS
SM
MD
LG