Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мілінкевіч у Берасьці: "Вялікая колькасьць людзей пераламала свой страх"


Радыё Свабода, Берасьце На прэсавай канфэрэнцыі ў Берасьці на пытаньне карэспандэнта Свабоды аб настроі апошніх тыдняў прэзыдэнцкай кампаніі кандыдат на прэзыдэнты ад аб''яднаных дэмсілаў Аляксандар Мілінкевіч адказаў: "У мяне настрой проста выдатны. Я ніколі не адчуваў у сабе такую сілу, бо я бачу, што за мной так шмат выдатных, актыўных людзей, і з кожным днём усё больш".

(Мілінкевіч: ) "Вы ведаеце, я ніколі не чакаў, што мы так проста на Беларусі ўздымем такі выдатны настрой: настрой на перамогу, настрой на перамены, што ў нас такая вялікая колькасьць людзей, якія здолелі пераламаць свой страх – гэта проста выдатна. І калі мы езьдзім – перапоўненыя залі. Мы прыяжджаем – у залі ў Салігорску сядзіць тысяча чалавек, і на вуліцы яшчэ тысяча. Калі такое было? З часоў перабудовы не было. Таму што людзі зразумелі, што іх пасіўнасьць прывяла да таго, што сёньня мы маем. І людзі хочуць удзельнічаць у палітычных працэсах, уплываць на лёс краіны, уплываць на лёс іх дзетак і ўнукаў. Я лічу, што гэта самая вялікая перамога.

У мяне настрой проста выдатны. Я казаў, што пайду да канца, і пайду да канца. І я ніколі не адчуваў у сабе такую сілу, бо я бачу, што за мной так шмат выдатных, актыўных людзей, і з кожным днём усё больш. І яшчэ раз скажу: мы змагаемся ня супраць А.Лукашэнкі, ня супраць аўтарытарнай улады, мы змагаемся за новую Беларусь".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG