Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Увечары 10 сакавіка былі затрыманыя двое віцебскіх моладзевых актывістаў


Радыё Свабода, Віцебск Віталя Броўка і Дзяніса Дзянісава забралі ў пастарунак зь Віцебскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, куды яны прыйшлі на агітацыйны перадвыбарчы сход, што праводзіўся на філялягічным факультэце. Спадара Броўку, кіраўніка суполкі “Новая плынь”, і моладзевага актывіса АГП Дзяніса Дзянісава пазнаў мясцовы лідар БРСМу Аляксей Ярмак, які й справакаваў затрыманьне.

Міліцыянтаў выклікаў дэкан філялягічнага факультэту Віктар Несьцяровіч. Ён абвінаваціў Віталя Броўку ў тым, што ён уцягвае студэнцкую моладзь у апазыцыйную дзейнасьць, і што нібыта з-за гэтага на факультэце была скасаваная спэцыяльнасьць “журналістыка і літаратурная праца”. Аднак у пісьмовай заяве спадар Несьцяровіч паведаміў міліцыянтам іншыя прэтэнзіі да моладзевых актывістаў: нібыта яны прыйшлі зрываць імпрэзу і зьдзейсьнілі хуліганскія ўчынкі. Спадароў Дзянісава і Броўку даставілі ў Першамайскі РАУС Віцебску. Разам зь імі выказаў жаданьне паехаць і дэкан Несьцяровіч, бо меў сумневы наконт таго, ці не адпусьцяць міліцыянты маладых людзей па дарозе. Але праз пару гадзінаў знаходжаньня ў пастарунку ён пачаў прасіцца, каб яго адпусьцілі.

Віталя Броўку і Дзяніса Дзянісава пратрымалі больш за 5 гадзін і ўрэшце адпусьцілі, канфіскаваўшы налепкі “Радыё Свабода”, “Я за Свабоду” і “Мілінкевіч – новы прэзыдэнт”.


Затрыманыя моладзевыя актывісты В.Броўка і Д.Дзянісаў у Першамайскім РАУС г.Віцебску
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG