Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Аўтамабілістаў Берасьця агітавалі за Мілінкевіча


Радыё Свабода Перад сёньняшняй сустрэчай кандыдата ад аб’яднанай апазыцыі Аляксандра Мілінкевіча з выбарнікамі ў Берасьці ў Палацы культуры прафсаюзаў 30 актывістаў ягонай ініцыятыўнай групы правялі незвычайную агітацыйную акцыю – на цэнтральнай вуліцы горада, Маскоўскай, у гадзіну пік, яны сталі літаральна ля кожнага слупа з плякатамі і партрэтамі.

Аўтамабілісты ўспрымалі агітатараў вельмі прыхільна, а вось міліцыя затрымала 8 удзельнікаў акцыі і спрабавала абвінаваціць іх у правядзеньні несанкцыянаванага пікету. Аднак актывістам ўдалося давесьці міліцыянтам, што яны дзейнічалі згодна з Выбарчым кодэксам, паведаміла удзельніца акцыі Ірына Лаўроўская.

(Лаўроўская: ) “Мы лічым гэта вельмі ўдалай акцыяй, нечаканай, надзвычай прыгожай, і самае галоўнае, што мы адчувалі гэтую салідарнасьць жыхароў Берасьця з намі. Нарэшце гэта адбылося”.
XS
SM
MD
LG