Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыю цікавяць сумнеўныя ініцыятывы прыхільніка Лукашэнкі


Радыё Свабода Гэтыя выходныя – апошнія перад галасаваньнем на прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі.

Паводле кандыдата на прэзыдэнта Сяргея Гайдукевіча, яго каманда працуе на прынцыпах “жалезнай дысцыпліны”. Апэратыўную тактыку вызначае й прапагандуе сам лідэр.

(Гайдукевіч: ) “Вы не паверыце, але я хачу заехаць у некалькі маленькіх гарадкоў Гарадзенскай вобласьці. Абяцаў калісьці і ў Ганцавічы заехаць”.

(Карэспандэнт: ) “А чаму менавіта Ганцавічы?”

(Гайдукевіч: ) “На зьдзіўленьне там нядрэнна зьбіралі подпісы. Хачу заехаць”.

Агітацыйныя групы Аляксандра Казуліна скардзяцца на недахоп друкаваных матэрыялаў менавіта ў гэтыя дні. Гаворыць актывіст Берасьцейскага рэгіянальнага штабу кандыдата на прэзыдэнта Віктар Карлінскі.

(Карлінскі: ) “Няма газэтаў, які людзі маглі б набыць. Увогуле, агітацыя, якая працавала б на будучыню, зараз меншая. Нават перад Казуліным магу заявіць, што цяпер горш ідзе агітацыя, чым у 2001 годзе. Горш, таму што не хапае матэрыялаў”.

У жыхара Смаргоні Канстанціна Глушанкова, які добраахвотна агітуе за палітыку Аляксандра Лукашэнкі, зараз непрыемнасьці.

(Глушанкоў: ) “Міліцыя ў мяне будзе з мінуты на мінуту”.

Па словах суразмоўцы, ён арганізаваў збор грошай на так званыя клясы здаровых людзей. А міліцыя вырашыла праверыць законнасьць гэтага. І вось якія аргумэнты падрыхтаваў для апраўданьня спадар Глушанкоў.

(Глушанкоў: ) “Як сказаў прэзыдэнт, ён жа за нас ня будзе ні бегаць, ні скакаць. А калі мы здолеем арганізаваць клясы здаровых людзей, то за 5 гадоў можам стаць самай здаровай нацыяй ў сьвеце”.

Сёньня ў Пінску кандыдат на прэзыдэнта Аляксандар Мілінкевіч падсумуе вынікі свайго агітацыйнага туру на Берасьцейшчыне. Сустрэча заплянаваная на 18.30 у гарадзкім Палацы культуры. Пра падрыхтоўку да яе паведамляе Павал Аляхновіч.

(Аляхновіч: ) “Аб’явы ў нас не прынялі дзяржаўныя газэты. Таму праводзілі сеткавы маркетынг – тэлефанавалі знаёмым й незнаёмым, прасілі, каб яны сваім знаёмым паведамілі. Таксама расклейвалі абвесткі. Аншляг павінен быць. Пэўныя ёсьць задумы як нэйтралізаваць юнакоў з БРСМ, якіх, па чутках, павінны заслаць цэлую каманду. Яны маюць намеры перашкаджаць Аляксандару Мілінкевічу гутарыць зь людзьмі.
XS
SM
MD
LG