Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Баранавічах на сустрэчу з Казуліным прыйшло каля тысячы чалавек


Радыё Свабода У Баранавічах, перад будынкам Дому афіцэраў, дзе адбылася сустрэча выбарцаў з Аляксандрам Казуліным, дзяжурыў аўтобус зь міліцыянтамі. Казулін зайшоў у гэты аўтобус, паказаў сваё пасьведчаньне кандыдата і пагутарыў зь міліцыянтамі пра захаваньне законнасьці. Гутарка была дружалюбнай і на разьвітаньне актывісты Аляксандра Казуліна раздалі міліцыянтам агітацыйныя ўлёткі.

Перад пачаткам сустрэчы і пасьля яе група асобаў з плякатамі ў падтрымку Лукашэнкі спрабавала сарваць мерапрыемства. Аднак яны былі ў значнай меншасьці, бо на сустрэчу з Казуліным прыйшло каля тысячы выбарцаў. Заля, разьлічаная на 600 месцаў, была перапоўненая.

Паводле прэсавай сакратаркі Казуліна Ніны Шыдлоўскай, цікавасьць да кандыдата ў прэзыдэнты была вялікая, пасьля сустрэчы людзі падыходзілі да Казуліна па аўтографы.

(Шыдлоўская: ) “Чалавек, можа, 15 – 20 стаялі каля ўваходу і спрабавалі крычаць: “Лукашэнка!” У асноўным гэта людзі маладога ўзросту – 17-20 гадоў. Калі выйшлі Казулін з даверанымі асобамі на вуліцу, Казулін пачаў размаўляць з гэтымі людзьмі. Літаральна празь некалькі хвілінаў крыкі сьцішыліся, і людзі пачалі яго проста слухаць”.

Заўтра Аляксандар Казулін плянуе сустрэцца з выбарцамі ў Воршы і Віцебску.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG