Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як абысьці перашкоды ў Інтэрнэце


Радыё Свабода Абвестка для наведнікаў сайту.

Што рабіць, калі наш сайт не адчыняецца?

1. Альтэрнатыўныя адрасы

Крок першы – вы можаце паспрабаваць зайсьці на сайт праз альтэрнатыўныя адрасы:

· http://by.rse.cz · http://by.azadiradio.org · http://by.rferl.org · http://by.danas.org · http://164.109.176.110

2. Проксі

Крок другі. Калі альтэрнатыўныя адрасы таксама не адчыняюцца, вы можаце дабрацца да сайту з дапамогай ананімнага проксі.

У якасьці ананімнага проксі можа выступаць сайт google.com (сэрвіс Google translations):

· http://www.google.com/translate?langpair=en|en&u=www.svaboda.org

Калі гэты адрас не спрацуе, можна скарыстацца паслугамі спэцыялізаваных сайтаў проксі:

· http://www.proxyone.com/ · http://www.the-cloak.com/ · http://www.anonymizer.com/

Сьпісы ананімных проксі можна шукаць у Інтэрнэце (напрыклад, на http://www.google.com/) па запытах anonymous proxy, free proxy, public proxy.

Пасьля таго, як вы знойдзеце IP-адрас проксі-сэрвэру і нумар порту (звычайна 80, 8080 альбо 3124), вы павінны паспрабаваць, ці ён сапраўды працуе. Для гэтага трэба ўвесьці гэты IP-адрас і порт у свой браўзэр. Форма для запісу проксі-сэрвэру знаходзіцца тут:

Internet Explorer:

* Мэню Tools (Інструмэнты) – Internet Options (Устаноўкі Інтэрнэту) – Connections (Злучэньні) – LAN Settings (Устаноўкі сеткі) – Use a proxy server (Уключыць птушку "выкарыстоўваць проксі" і ўпісаць адрас з портам)

Mozilla Firefox: * Мэню Tools (Інструмэнты) – Options (Опцыі) – General (Агульныя) – Connection Settings (Устаноўкі злучэньня) – Manual Proxy Configuration (Ручны выбар проксі-сэрвэру) – упісаць адрас і порт.

Opera: * Мэню File (Файл) – Preferences (Устаноўкі) – Network (Сець) – Proxy Servers (Проксі-сэрвэры)

Пасьля гэтага набярэце ў радку браўзэра http://archive.svaboda.org/. Калі старонка ня будзе паказана, паспрабуйце знайсьці іншы проксі-сэрвэр і паўтарэце вышэйапісаныя крокі.

3. RSS-канал

Спрактыкаваным інтэрнэт-карыстальнікам, якія маюць свае ўласныя сайты, варта зьвярнуць увагу на RSS-каналы "Свабоды":

· http://rss.svaboda.org/programs.rss – загалоўкі навінаў · http://rss.svaboda.org/programs.rss?fulltext=y – поўны тэкст навінаў

4. Паштовая рассылка

Як сьведчыць практыка, рассылка электроннай пошты -- надзейны спосаб перадачы інфармацыі. Запрашаем вас падпісацца на паштовую рассылку навінаў "Свабоды". Дашліце пусты ліст на адрас br-sub@list.rferl.org, а потым адкажыце на пацьверджаньне, якое прыйдзе вам у паштовую скрыню. Тады вы станеце падпісчыкам.

Калі ласка, запішэце, выдрукуйце гэтую інфармацыю, перашліце яе сваім сябрам і знаёмым. Парады і пажаданьні дасылайце на адрас Belarus@rferl.org.
XS
SM
MD
LG