Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарнобыльскі ліквідатар Васіль Сіліверст пачаў трэцюю галадоўку


Радыё Свабода Чарнобыльскі ліквідатар, інвалід другой групы Васіль Сіліверст з Калінкавічаў пачаў трэцюю галадоўку. Чым яна выкліканая?

(Сіліверст: ) “Мая галадоўка — гэта адказ на нечаканае рашэньне кансыліюму Цэнтру радыяцыйнай мэдыцыны выпісаць мяне са стацыянару. Рэспубліканскі міжведамасная экспэртная рада рэкамэндавала гомельскаму Цэнтру радыяцыйнай мэдыцыны зрабіць мне каля паўдзясятка дасьледаваньняў. Але яны за пятнаццаць дзён правялі толькі дасьледаваньне поласьці жывата і зрабілі эхаграму сэрца”.

Дасьледаваньні Васілю Сіліверсту патрэбныя для таго, каб перадаць вынікі ў Рэспубліканскую міжведамасную экспэртную раду на чарговы разгляд. Рада ўжо некалькі разоў адмаўлялася зьвязаць захворваньні і інваліднасьць Васіля Сіліверста з яго ўдзелам у ліквідацыі наступстваў чарнобыльскай аварыі. На знак пратэсту Васіль Сіліверст ужо двойчы трымаў галадоўку. Цяпер ён галадуе трэці раз.
XS
SM
MD
LG