Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя затрымала актывіста “Маладога фронту” Барыса Гарэцкага


Любоў Лунёва, Менск Актывіста незарэгістраванай моладзевай арганізацыі “Малады фронт” Барыса Гарэцкага затрымалі супрацоўнікі міліцыі.

Барыс ехаў у машыне разам са сваім сябрам, калі іх спынілі супрацоўнікі ДАІ. Яны адвезьлі хлопцаў у аддзел міліцыі Цэнтральнага раёну. Там у машыне зрабілі ператрус. Барыс пасьпеў сказаць па мабільным тэлефоне, што міліцыянты спачатку тлумачылі, што шукаюць зброю і наркотыкі.

Пасьля ператрусу міліцыянты завялі хлопцаў у дзяжурную частку міліцыі. Нягледзячы на тое, што ў машыне не знайшлі нічога крымінальнага, Барыса і ягонага сябра не адпускаюць.

Міліцыянты адмаўляюцца паведамляць журналістам прычыну затрыманьня.

Гл. таксама • Актывіста Барыса Гарэцкага выключылі з каледжу за ўдзел у вулічнай акцыі
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG