Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску затрыманы актывіст "Зубра" Аляксей Ляўковіч


Любоў Лунёва, Менск У Менску супрацоўнікі міліцыі Цэнтральнага раёну затрымалі актывіста незарэгістраванай моладзевай арганізацыі “Зубр” Аляксея Ляўковіча.

Аляксей пасьпеў патэлефанаваць сваім паплечнікам і паведаміць, што яго затрымалі, калі ён ішоў па вуліцы. Прычыны затрыманьня хлопцу не патлумачылі.

Адразу пасьля гэтага міліцыянты забралі ў апазыцыянэра мабільны тэлефон.

Аляксей Ляўковіч быў адным з самых актыўных удзельнікаў вулічных акцый. За гэта ён некалькі разоў адбываў арышты ў спэцпрыёмніку-разьмеркавальніку.

Сябры руху “Зубр” затрыманьне Ляўковіча і іншых актывістаў незарэгістраваных моладзевых рухаў называюць беспрэцэдэнтнай “зачысткай” у часе выбарчай кампаніі.

Падрабязнасьці слухайце ў эфіры і чытайце пазьней на нашым сайце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG