Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У якой ступені Расея падтрымвае Лукашэнку?


Радыё Свабода Дацэнт Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міжнародных дачыненьняў Кірыл Коктыш з Масквы:

(Коктыш: ) "Расея тым ці іншым чынам будзе дэманстраваць падтрымку існаму рэжыму. Расейская палітыка традыцыйна замкнёная на першую асобу ў дзяржаве. Але гэтая падтрымка своеасаблівая. Вельмі знакавы той шэраг асобаў, якія наведваюць Менск:

Міхаіл Фрадкоў — тэхнічны прэм’ер. Барыс Грызлоў — тэхнічны сьпікер. Глеб Паўлоўскі цяпер у няласцы, у маргінальнай прасторы. А мэр Масквы Лужкоў заўжды найперш клапаціцца пра ўласныя інвэстыцыі. І, мусіць, менавіта гэта найперш будзе абмяркоўвацца на ягоных сустрэчах у Менску. Напрыклад, калі адбываліся драматычныя падзеі ў Аджарыі, ён таксама намагаўся быць нейкім перамоўшчыкам, расейскім пасланцам, але найперш ратаваў уласныя інвэстыцыі. Але, дарэчы, не ўратаваў.

Так што можна сказаць, што дэманстрацыйнай падтрымкі таго органу, які зьяўляецца рэальным цэнтрам прыняцьця рашэньняў у Маскве, пакуль няма. Пакуль такую дэманстрацыю ладзяць людзі, так бы мовіць, “тэхнічнага ўзроўню”. Гэта ня тыя людзі, якія ўплываюць на прыняцьце рашэньняў". (Чытаць поўны тэкст перадачы "Экспэртыза Свабоды")
XS
SM
MD
LG