Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Унівэрсытэцкая ахова затрымала агітатараў за Мілінкевіча


Радыё Свабода, Полацак 10 сакавіка служба аховы Полацкага Дзяржунівэрсытэту затрымала сябраў ініцыятыўнай групы Мілінкевіча Аляксея Кавалёва і Аляксея Трубкіна, якія раздавалі студэнтам перадвыбарчую праграму кандыдата. Пры гэтым Аляксея Кавалёва завялі да рэктара, а Аляксея Трубкіна выправілі на міліцэйскай машыне ў пастарунак.

Аляксей Кавалёў, які працуе ва ўнівэрсытэце выкладчыкам, быў абвінавачаны рэктарам Дзьмітрыем Лазоўскім у злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі, і яму прапанавалі напісаць тлумачэньне. Заўтра рэктар паабяцаў выдаць з гэтай нагоды адмысловы загад.

Паводле спадара Кавалёва, ён раздаваў перадвыбарчыя праграмы кандыдата на вуліцы, тым часам як рэктарат агітуе студэнтаў галасаваць за Лукашэнку непасрэдна падчас навучальнага працэсу.

Іншы затрыманы, Аляксей Трубкін, быў дастаўлены ў пастарунак, але пасьля таго, як міліцыянты пераканаліся, што той не парушаў закону, яго адпусьцілі. Гэта ўжо сёмае затрыманьне грамадзкага актывіста.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG