Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Свабодзе" стаў вядомы сьпіс асобаў, якім могуць забараніць уезд у ЭЗ


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Сёньня ўплывовая польская газэта "Gazeta Wyborcza" надрукавала частковы сьпіс асобаў, якія Эўрапарлямэнт прапануе ўнесьці ў сьпіс неўязных на тэрыторыю Эўразьвязу. Нашаму карэспандэнту, аднак, з правераных крыніцаў у Эўрапарлямэнце ўдалося здабыць поўны сьпіс.

1. Сяргей Атрошчанка – выдавец газэты “Обозреватель”. За што: закрыцьцё газэты “Свободные новости”, судовыя скаргі супраць газэты “Народная Воля”.

2. Лілія Ананіч – намесьнік міністра інфармацыі За што: ціск на журналістаў, суўдзел у закрыцьці незалежных мэдыяў.

3. Ларыса Багуслаўская – сябра ЦВК За што: масавыя фальсыфікацыі вынікаў выбараў і рэфэрэндумаў на розных узроўнях.

4. Алег Бажэлка – генэральны пракурор да 2000 году

5. Іван Бранчаль – намесьнік кіраўніка сьледчага аддзелу генпракуратуры За што: Не зрабіў усё магчымае, каб прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці вінаватых у зьнікненьнях апазыцыйных палітыкаў.

6. Віктар Галаванаў – міністар юстыцыі За што: рэпрэсіі і перасьлед сяброў незалежных прафсаюзаў.

7. Уладзімір Холад – сябра ЦВК За што: масавыя фальсыфікацыі вынікаў выбараў і рэфэрэндумаў на розных узроўнях.

8. Людміла Даўжэнка – судзьдзя ў Менску За што: вырак у справе Міхаіла Марыніча, палітвязьня.

9. Марына Казловіч – сябра ЦВК За што: масавыя фальсыфікацыі вынікаў выбараў і рэфэрэндумаў на розных узроўнях.

10. Аляксандар Малалетаў – сябра ЦВК За што: масавыя фальсыфікацыі вынікаў выбараў і рэфэрэндумаў на розных узроўнях.

11. Валер Міцкевіч – сябра ЦВК За што: масавыя фальсыфікацыі вынікаў выбараў і рэфэрэндумаў на розных узроўнях.

12. Натальля Пяткевіч – намесьніца кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта За што: шматлікія парушэньні закону, фальсыфікацыі вынікаў выбараў і рэфэрэндумаў на розных узроўнях.

13. Алег Праляскоўскі – памочнік прэзыдэнта – начальнік галоўнага ідэалягічнага ўпраўленьня адміністрацыі прэзыдэнта За што: парушэньні Канстытуцыі, фальсыфікацыя вынікаў выбараў і рэфэрэндумаў на розных узроўнях.

14. Уладзімір Русакевіч – міністар інфармацыі За што: ціск на прэсу, саўдзел у закрыцьці незалежных мэдыяў.

15. Уладзімір Сінякоў – начальнік галоўнага ўпраўленьня кадравай палітыкі адміністрацыі прэзыдэнта За што: зьнішчэньне прынцыпаў самакіраваньня, ціск на мясцовыя ўлады, арганізацыя выбарчых фальсыфікацыяў.

16. Мікалай Шаўцоў – былы начальнік галоўнага ідэалягічнага ўпраўленьня адміністрацыі прэзыдэнта За што: парушэньне канстытуцыі, разьвіцьцю і ўвядзеньне мэханізмаў ідэалягічнага кантролю, фальсыфікацыя вынікаў выбараў і рэфэрэндумаў на розных узроўнях.

17. Ніна Шпак – дырэктар інстытуту грамадзка-палітычных дасьледаваньняў пры адміністрацыі прэзыдэнта За што: фальсыфікацыя вынікаў выбараў і рэфэрэндумаў на розных узроўнях.

18. Уладзімір Цецоха – сябра ЦВК За што: масавыя фальсыфікацыі вынікаў выбараў і рэфэрэндумаў на розных узроўнях.

19. Рыгор Васілевіч – старшыня Канстытуцыйнага суду

20. Пятро Яскевіч – сябра ЦВК За што: масавыя фальсыфікацыі вынікаў выбараў і рэфэрэндумаў на розных узроўнях.

21. Маргарыта Жорава – сябра ЦВК За што: масавыя фальсыфікацыі вынікаў выбараў і рэфэрэндумаў на розных узроўнях.

Наступныя асобы – супрацоўнікі міліцыі і КДБ ўнесеныя ў сьпіс “за саўдзел у арыштах апазыцыянэраў, кіраўніцтва акцыямі разгону дэманстрантаў, прад’яўленьне ім абвінавачаньняў, удзел у палітычных сьледзтвах”.

22. Віктар Скурат – начальнік Завадзкога аддзяленьня міліцыі ў Менску 23. Уладзімір Сьмірноў – начальнік міліцыі Маскоўскага раёну ў Берасьці 24. Іван Смолікаў – начальнік міліцыі Цэнтральнага раёну ў Гомелі 25. Вастль Шылаў – начальнік міліцыі Цэнтральнага раёну Магілёва 26. Станіслаў Васілеўскі – начальнік міліцыі Ленінскага раёну Гародні 27. Леанід Абрамюк – кіраўнік Цэнтральнага РАУС 28. Аляксандар Акінчыц – начальнік Бялыніцкага РАУС 29. Анатоль Беляшэўскі – Кіраўнік Гарадзенскага РАУС 30. Сяргей Бясьсьмертны – кіраўнік Савецкага РАУС 31. Уладзімір Басалыга – начальнік РАУС у Менску 32. Сяргей Далдоў – начальнік РАУС 33.Генадзь Гадко – начальнік Кастрычніцкага РАУС Горадні 34. Міхась Калатухін – начальнік міліцыі ў Берасьці 35. Аркадзь Касьцючык – начальнік РАУС Ленінскага раёну Берасьця 36. Анатоль Куляшоў – начальнік ГАУС ў Менску 37. Вячаслаў Курэль – начальнік міліцыі ў Магілёве 38. А.Манікайла – начальнік ОРУ ў Менску 39. Іван Мікуліч – начальнік РАУС Маскоўскага раёну Менску 40. Уладзімір Міхневіч – начальнік РАУС Партызанскага раёну Менску 41. Аляксандар Найдэнка – начальнік РАУС Савецкага раёну Менску 42. Уладзімір Ніковіч – начальнік сьледчага аддзелу КГБ па Менску і Менскай вобласьці 43. Іван Падгорскі – начальнік фрунзенскага РАУС Менску 44. Аляксандар Палянскі – начальнік РАУС Кастрычніцкага раёну Магілёва 45. Уладзімір Рудзішкін – начальнік Ленінскага РАУС 46. Ігар Саньнікаў – начальнік Першамайскага РАУС 47. Міхаіл Сіманкоў – начальнік РАУС Ленінскага раёну, Магілёў
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG