Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вашынгтоне адбыліся грамадзкія слуханьні па Беларусі


Радыё Свабода У Вашынгтоне ў Хэльсынскай камісіі ЗША адбыліся грамадзкія слуханьні пад назовам “Адмова ад свабоды: Беларусь напярэдадні выбараў”. Хэльсынская камісія – гэта незалежнае фэдэральнае агенцтва, якое займаецца маніторынгам выкананьня правоў чалавека ў сьвеце.

Удзел у слуханьнях узялі кангрэсмэн Крыстафэр Сміт, які прадстаўляў адміністрацыю Белага Дому, намесьнік памочніка Дзяржсакратара ЗША Дэвід Крэмэр, які даў дастаткова жорсткую ацэнку дзейнасьці прэзыдэнта Лукаашэнкі і перадвыбарчай сытуацыі ў Беларусі, а таксама сэнатар Браўнбэк.

На слуханьня выступалі прадстаўнікі недзяржаўных арганізацый – рэдактарка “Студэнцкай думкі” Ірына Віданава, прадстаўнікі дэпартамэнту Эўразіі Міжнароднага рэспубліканскага інстытуту, Нацыянальнага дэмакратычнага інстытуту, Цэнтру стратэгічных і міжнародных дасьледаваньняў, аддзелу Цэнтральнай Эўропы Нацыянальнага фонду дэмакратыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG