Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праект рэзалюцыі Сойму Літвы супраць рэпрэсіяў у Беларусі


Тацяна Поклад, Вільня Сёньня пачынаецца вясновая сэсія літоўскага парлямэнта. У парадку дня – праект рэзалюцыі з асуджэньнем рэпрэсіяў супраць апазыцыі у Беларусі. У праекце выказваецца салідарнасьць з беларускімі дэмакратычнымі сіламі.

Рэзалюцыю адносна Беларусі у Сойме Літвы ініцыяваў сябра парлямэнцкай групы “За дэмакратычную Беларусь” Вацлаў Станкевіч. З прапановай выказаць стаўленьне Сойму да дзеяньняў беларускіх уладаў супраць апанэнтаў аўтарытарнага кіраўніка Аляксандра Лукашэнкі выступіла і віцэ-старшыня літоўскай партыі кансэрватараў “Саюз Айчыны” Раса Юкнявічэне, якая ачольвае групу “За дэмакратычную Беларусь”.

У праекце рэзалюцыі гаворыцца: “Сойм Літвы, ацэньваючы рэпрэсіі ўладаў Беларусі супраць лідараў апазыцыі і іншых удзельнікаў выбараў, рэзка асуджае такія дзеяньні і выказвае салідарнасьць з людзьмі суседняй Беларусі, якія імкнуцца да свабоды і эўрапейскай дэмакратыі.”
XS
SM
MD
LG