Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінынфармацыі запатрабавала ліквідацыі “Згоды”


Радыё Свабода Міністэрства інфармацыі Беларусі падало пазоў у Вышэйшы гаспадарчы суд аб ліквідацыі недзяржаўнай газэты “Згода”. Суд ужо прыпыніў выхад выданьня да “прыняцьця рашэньня па сутнасьці”. Папярэдняе слуханьне прызначанае на 15 сакавіка. Афіцыйнай падставай для падачы пазову стала неаднаразовае парушэньне рэдакцыяй “Згоды” артыкула 5 Закона аб друку і іншых СМІ.

Міністэрства інфармацыі ў сваім пазове гаворыць, што з гэтай нагоды двойчы, 9 лістапада 2005 году і 23 лютага сёлета, афіцыйна папярэджвала рэдакцыю.

Нагадаем, што 22 лютага газэта “Згода”зьмясьціла на сваіх старонках карыкатуры на прарока Мухамэда. Наклад выданьня быў арыштаваны, а па факце публікацыі Камітэт дзяржаўнай бясьпекі распачаў крымінальную справу за “распальваньне міжрасавай, нацыянальнай і рэлігійнай нянавісьці”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG