Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НДА Прыднястроўя забаронілі атрымваць грошы з-за мяжы


Радыё Свабода У Прыднястроўі ўведзена забарона на фінансаваньне няўрадавых арганізацыяў (НДА) з-за мяжы і атрыманьне імі грошай з ананімных крыніц.

Адпаведную пастанову падпісаў сёньня прэзыдэнт непрызнанай Прыднястроўскай Рэспублікі Ігар Сьмірноў.

Прыднястроўскія ўлады заявілі, што памянёныя захады зробленыя для ўмацаваньня ўнутранай бясьпекі. Пастанова закранае звыш дзясятка няўрадавых праваабарончых арганізацыяў, фінансаваных урадамі заходніх краін.
XS
SM
MD
LG