Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт ПАРЭ асудзіў арышт Вінцука Вячоркі


Радыё Свабода Прэзыдэнт Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы Рэнэ ван дэр Ліндэн выступіў з адмысловай заявай, у якой асудзіў рэпрэсіі лукашэнкаўскага рэжыму падчас перадвыбарчай кампаніі, у прыватнасьці, арышт і пазбаўленьне волі старшыні БНФ і даверанай асобы Аляксандра Мілінкевіча Вінцука Вячоркі.

У заяве таксама згадваюцца рэпрэсіі супраць кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Казуліна і актывістаў ягонага выбарчага штабу.

Прэзыдэнт Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы запатрабаваў неадкладнага вызваленьня ўсіх арыштаваных актывістаў выбарчай кампаніі.

Напрыканцы лютага ў Празе ван дэр Ліндэн разам зь міністрам замежных спраў Чэхіі Цырылам Свобадай ўдзельнічаў у канфэрэнцыі, прысьвечанай сытуацыі ў Беларусі.

Гл. таксама • Вінцук Вячорка і іншыя актывісты штабу Мілінкевіча асуджаныя на 15 сутак арышту (фота)

• "Сярод 800 мільёнаў эўрапейцаў не стае 10 мільёнаў беларусаў"
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG