Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Партызанскім судзе 15 сутак атрымалі яшчэ два актывісты


Радыё Свабода У Партызанскім судзе Менску на 15 сутак асуджаныя яшчэ два ўдзельнікі сустрэчы з Аляксандрам Мілінкевічам ля МТЗ.

Да адміністрацыйнага арышту цягам 15 сутак асуджаныя таксама Арцём Літвінко і Сяргей Лянцэвіч. Нагадаем, раней судзьдзя Партызанскага суду Мікалай Трубнікаў асудзіў на 15 сутак актывіста штабу Мілінкевіча Аляксандра Зялко і актывіста ПКБ Дзьмітрыя Кудраўцава.

Як і іх, суд прызнаў Арцёма Літвінко і Сяргея Лянцэвіча вінаватымі ва ўдзеле ў "несанкцыянаваным мітынгу" і закліках прыйсьці на Кастрычніцкую плошчу 19 сакавіка.

Між тым Літвінко і Лянцэвіч вінаватым сябе не прызналі. Паводле зьвестак са штабу Мілінкевіча, гэтыя юнакі ўвогуле ўпершыню зьявіліся на сустрэчу з кандыдатам у прэзыдэнты і раней палітычнай актыўнасьці не выяўлялі.

На судзе Арцём Літвінко заявіў, што хворы на астму.

Утрымліваць арыштаваных будуць у ізалятары на вуліцы Акрэсьціна.

Гл. таксама • Яшчэ двух актывістаў Мілінкевіча пасадзілі на 15 сутак • Вінцук Вячорка і іншыя актывісты штабу Мілінкевіча асуджаныя на 15 сутак арышту (фота)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG