Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У польскім Сэйме ўпершыню адкрылася беларуская выстава (фота)


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У будынку польскага парлямэнту упершыню ў гісторыі ў прысутнасьці сьпікера Сэйму Марка Юрка адкрылася выстава, прысьвечаная Беларусі “Грамадзянская Беларусь”. Матэрыялы выставы падрыхтаваныя не афіцыйнымі прадстаўнікамі беларускага боку, а сябрамі польскай недзяржаўнай арганізацыі.

Матэрыялы выставы “Грамадзянская Беларусь” былі падрыхтаваныя яшчэ некалькі гадоў таму, і да гэтага часу яны выстаўляліся ўжо ў самых розных месцах, напрыклад у будынку Эўрапейскага парлямэнту ў Брусэлі.

Сябры Зьвязу на карысьць дэмакратыі ў Беларусі запрапанавалі паказаць дэпутатам польскага парлямэнту сабраныя матэрыялы – а гэта некалькі вялікіх шчытоў са здымкамі і тэкстамі, прысьвечаных розным сфэрам жыцьця беларускага грамадзтва – Чарнобыльскай трагедыі, Курапатам, праблемам моладзі, жанчынаў.

Старшыня Зьвязу Антось Цялежнікаў:

(Цялежнікаў: ) “Мы хацелі паказаць польскім парлямэнтарам розныя бакі жыцьця беларускага грамадзтва – тут і Чарнобыль, і Курапаты і шмат іншага. Гэта праблемы, якія разам складаюцца ў адну вялікую праблему, якая завецца цяперашняй грамадзка-палітычнай сытуацыяй у Беларусі. Лічу што гэта вельмі важна, каб дэпутаты пабачылі на свае вочы гэтую выставу”.

У адкрыцьці выставы сярод іншых браў удзел Павал Казанэцкі – кіраўнік Усходняэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру – арганізацыі, якая стварыла выставу. Паводле ягоных словаў, аўтары хацелі паказаць перадусім штодзённыя высілкі звычайных людзей, якія нягледзячы на перашкоды з боку ўладаў, намагаюцца палепшыць уласнае жыцьцё.

Між тым маршалак Сэйму Марэк Юрэк заявіў, што Лукашэнка спыніў нацыянальнае адраджэньне, што пачалося ў Беларусі напачатку 90-х “і пра гэта трэба ведаць”.

(Юрэк: ) “Я усё часьцей атрымліваю інфармацыю пра перасьлед журналістаў, апазыцыйных палітыкаў у Беларусі, але гэта павінна зьмяніцца”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG