Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску распачаўся суд над двума актывістамі “Зубра”


Радыё Свабода У Цэнтральным судзе Менску распачаўся судовы працэс над актывістамі моладзевага руху “Зубр” Аляксандрам Казаковым і Зьмітром Зубром з Барысава. Юнакоў абвінавацілі ў супраціве работнікам міліцыі, што пагражае зьняволеньнем ці абмежаваньнем волі. Аднак зуброўцы адкідаюць гэтыя абвінавачаньні.

Аляксандар Казакоў і Зьміцер Зубро былі затрыманыя ў Менску ноччу на 29 сьнежня падчас напісаньня палітычных графіці. Пратакол затрыманьня, складзены паводле артыкулу аб адміністрацыйным правапарушэньні, неўзабаве замянілі на артыкул аб крымінальным злачынстве.

Зуброўцам прызначылі меру стрыманьня ў выглядзе падпіскі пра нявыезд, і цяпер ім пагражае абмежаваньне волі тэрмінам да пяці гадоў ці пазбаўленьне волі на гэткі ж тэрмін. Паседжаньне перанесьлі на красавік з-за хваробы Зьмітра Зубра. І гэта дае надзею на станоўчае рашэньне, кажа прысутны сёньня ў судзе Аляксандар Казакоў.

(Казакоў: ) “Думаю, што пасьля выбараў усё будзе добра, мы пераможам, і, думаю, вынікі выбараў паўплываюць на рашэньне суду, і вінавачаньне здымуць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG