Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хто паставіў “жучок” для праслухоўваньня штабу Мілінкевіча?


Радыё Свабода Кіраўнік берасьцейскага гарадзкога штабу Мілінкевіча Зьміцер Шыманскі сёньня зьвярнуўся з заявай на імя пракурора, начальніка ўправы ўнутраных справаў, начальніка ўправы КДБ Берасьцейскай вобласьці.

У сваёй заяве спадар Шыманскі нагадвае, пры якіх умовах у памяшканьні гарадзкога штабу 7 сакавіка выявілі прыладу для праслухоўваньня.

Кіраўнік штабу лічыць, што людзі, якія ўсталявалі “жучок”, парушылі ягонае права на прыватнае жыцьцё, а таксама перашкаджаюць магчымасьці абраць прэзыдэнта Беларусі ў дэмакратычных умовах.

Зьміцер Шыманскі заклікае кіраўнікоў праваахоўных органаў Берасьцейшчыны правесьці праверку дадзенага факту і выявіць асобаў, якія ўсталявалі прыстасаваньне.

Гл. таксама • Берасьце: у штабе Мілінкевіча знойдзены "жучок" (фота)
XS
SM
MD
LG