Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Цяпер я ўжо ператварыўся проста ў скалу. У мяне, напэўна, ужо нічога жывога няма, не засталося, калі так па-чалавечы казаць”


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі “Бацькаўшчына”, 1956 год. А.Галубіцкі піша:

“Трэба адцеміць адну вельмі характэрную рысу дачыненьняў расейскіх “непрадрашэнцаў” з праграмай “прадрашэньня” да Амэрыканцаў. Вось-жа для іх нярэдка Амэрыканцы — гэта “расчленители” Расеі, людзі ашуканыя “нацыяналамі”, а часам навет і чуць ня ворагі расейскага народу. Чым Амэрыканцы заслужылі аж на гэткія мянушкі мы запраўды ня ведаем. Але затое кажны сяньня бачыць, што гэтыя самыя Амэрыканцы ў запраўднасьці быццам зачараваныя Расейцамі ці закаханыя ў іх, найбольш якраз ім памагаюць і робяць для іх”.

“Вечерний Минск”, 1976 год. Аб’ява для тых, хто стаіць у чарзе на пакупку аўтамабіля:

“Усе грамадзяне, якія стаяць у агульнай чарзе “Москвич”—“Жигули” ад нумару 16 300 да 60 120 (без пазначэньня канкрэтнай маркі), павінны даслаць да 10 сакавіка 1976 году ў аўтакраму паштоўкі з напісаным нумарам сумеснай чаргі, хатнім адрасам і маркай аўтамабіля (“Москвич”). Тым, хто жадае набыць аўтамабіль маркі “Жигули”, высылаць паштоўку ня трэба. Чарга захоўваецца толькі на аўтамабіль адной маркі”.

“Имя”, 1996 год. Інтэрвію Аляксандра Лукашэнкі Беларускаму тэлебачаньню:

“Мой лёс дакладна вызначаны і для мяне, і для народу. Я сапраўды мушу ўвесь гэты бруд як прэзыдэнт вынесьці за ўсіх у гэты пэрыяд. Я ўжо пра сябе не кажу, я стаяў цьвёрда нават адзін, вы гэта памятаеце, як чалавек. Цяпер я ўжо ператварыўся проста ў скалу. У мяне, напэўна, ужо нічога жывога няма, не засталося, калі так па-чалавечы казаць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG