Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Згуртаваньне беларусаў Канады абуранае ходам выбарчай кампаніі ў Беларусі


Радыё Свабода Згуртаваньне беларусаў Канады накіравала заяву на адрас амбасады Беларусі ў Канадзе.

У сваёй заяве сябры Згуртаваньня беларусаў Канады рашуча пратэстуюць супраць ходу вядзеньня выбарчай кампаніі ў Беларусі, якая, на іхную думку, “ператварылася ў адкрыты зьдзек з свабоды волевыяўленьня”. “Мы абураныя незьлічонымі фактамі парушэньняў выбарчага заканадаўства: агітатары за апазыцыйных кандыдатаў затрымліваюцца міліцыяй, выбарчыя ўлёткі і іншыя друкаваныя матэрыялы канфіскуюцца, шматразова сумысьля зрываліся сустрэчы апазыцыйных кандыдатаў з выбаршчыкамі, у выбарчыя камісіі не дапушчаныя прадстаўнікі грамадзкіх арганізацыяў і палітычных партыяў”, – гаворыцца ў заяве.

“Апошняй кропляй у гэтым шэрагу, – адзначае Згуртаваньне беларусаў Канады, – стала зьбіцьцё журналістаў і аднаго з кандыдатаў у прэзыдэнты, пасьля чаго ўсяму сьвету стала відавочна, што беларускія ўлады ня спыняцца перад самымі гнюснымі сродкамі, каб забясьпечыць так званую “перамогу” на выбарах А.Лукашэнку”.

Паводле заявы, накіраванай у амбасаду Рэспублікі Беларусь у Канадзе, “падмяняючы цынічным фарсам вольныя і дэмакратычныя выбары прэзыдэнта краіны, беларускія ўлады чарговы раз дэманструюць зьнявагу да міжнароднай дэмакратычнай супольнасьці, а найперш – да самога беларускага народу”.
XS
SM
MD
LG