Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыянты затрымалі актывіста “Зубра” Аляксея Шыдлоўскага


Любоў Лунёва, Менск Супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывіста незарэгістраванага моладзевага руху “Зубр” Аляксея Шыдлоўскага за распаўсюджваньне наклеек. Шыдлоўскага затрымалі на тэрыторыі Першамайскага раёну сталіцы, але адвезьлі ў Партызанскі аддзел міліцыі.

Аляксея вінавацяць у распаўсюджваньні каля Палацу культуры трактарнага заводу ў часе сустрэчы Аляксандра Мілінкевіча з выбарнікамі наклеек з выявай Дзьмітрыя Паўлічэнкі, Віктара Шэймана, Уладзімера Навумава і Юрыя Сівакова. Аўтары наклеек абвінавачваюць гэтых асобаў у крымінальных злачынствах.

Па затрыманьні Аляксей сказаў некалькі словаў “Свабодзе”:

(Шыдлоўскі:) “Ня ведаю, па якім артыкуле затрымалі. За тое затрымалі, што раздаваў наклейкі. Прыкладна маю 30 – 35 наклеек”.

Паводле Аляксея, міліцыянты сачылі за ім. Ён не выключае, што ноч правядзе ў пастарунку. Міліцыянты паведамілі, што пакуль не вызначыліся, паводле якога артыкулу будуць складаць пратакол.

Днямі за аналягічныя наклейкі міліцыянты затрымалі некалькіх непаўналетніх актывістаў руху “Зубр”. Іх дапытвалі супрацоўнікі КДБ. Яны паведамілі бацькам затрыманых, што будуць ізноў выклікаць іхных дзяцей на допыты.

Аляксея Шыдлоўскага двойчы судзілі за палітычныя графіці. У 1998 годзе яго пакаралі пазбаўленьнем волі, а ў 2001 – папраўчымі работамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG